У Расіі другі дзень працягваюцца выбары ў мясцовыя органы ўлады. Усяго галасаванне будзе доўжыцца тры дні, на працягу якіх у 83 рэгіёнах расейцы абяруць 18 губернатараў, дэпутатаў дзесяці абласных парламентаў і дваццаці двух мясцовых саветаў. Дадаткова ў чатырох рэгіёнах праходзяць дапаўняльныя выбары ў Дзяржаўную Думу - ніжнюю палату расійскага парламента.
Апазіцыя і праваабаронцы паведамляюць аб магчымасці фальсіфікацыі на выбарах. Паводле некаторых незалежных аглядальнікаў, фальсіфікацыі вынікаў спрыяе, у прыватнасці, трохдзённае галасаванне, якое можа адбывацца таксама па-за выбарчымі ўчасткамі.
аз