Расіяне выбіраюць прадстаўнікоў лакальных уладаў. Галасаванне пачалося ў пятніцу, а закончыцца сёння ў 20.00 гадзін паводле мясцовага часу розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Расійская апазіцыя і незалежныя назіральнікі паведамляюць пра спробы фальсіфікацыі вынікаў выбараў.
Галасаванне адбываецца ў васьмідзесяці трох рэгіёнах Расіі. Жыхары выбіраюць губернатараў, дэпутатаў мясцовых парламентаў і гарадскіх дэпутатаў. У чатырох вобласцях ідуць, акрамя таго, выбары дэпутатаў Дзяржаўнай Думы. Радыё Рэха Масквы нагадвае, што ў пятніцу і суботу можна было галасаваць у іншых месцах, чым выбарчыя ўчасткі. Прадстаўнікі камісіяў прыходзілі са скрынкамі для галасавання на прадпрыемствы, школьныя стадыёны і двары дамоў, а таксама непасрэдна ў кватэры. У сваю чаргу ў нядзелю можна галасаваць толькі на выбарчым участку.
Рух «Голас», які вядзе маніторынг выбарчых працэсаў у Расіі, зафіксаваў 1100 скаргаў, звязаных са спробамі фальсіфікацыі выбараў. Паводле інфармацыі расійскай апазіцыі, падчас галасавання назіраюцца выпадкі карупцыі выбарнікаў і членаў камісій, а таксама парушаюцца правы незалежных назіральнікаў і журналістаў.
нг