Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Чэхіі зарэгістравалі рэкордную колькасць заражэнняў каранавірусам

13.09.2020 11:08
Пяты дзень запар колькасць інфікаваных у 10-мільённай краіне перавышае тысячу ў дзень.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneJDzacovsky/shutterstock

У Чэхіі ў нядзелю быў зарэгістраваны 1541 новы выпадак заражэння каранавірусам – гэта найбольшая колькасць з пачатку эпідэміі, пра што паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Пяты дзень запар колькасць інфікаваных у 10-мільённай краіне перавышае тысячу ў дзень.

На дадзены момант хварэе больш за 13 700 чалавек, большасць з якіх мае Covid-19 лёгкай ступені. У суботу ў бальніцах знаходзілася 297 пацыентаў; 69 з іх – у цяжкім стане.

З 1 сакавіка ў Чэхіі было зарэгістравана амаль 35,5 тыс. выпадкаў заражэння, 453 чалавекі загінулі.

З пятніцы ўведзены абавязак нашэння масак унутры будынкаў па ўсёй Чэхіі. З пачатку верасня гэта патрабавалася ў грамадскім транспарце, а таксама падчас наведвання офісаў і ўстаноў аховы здароўя ды сацыяльнай дапамогі.

нг