Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка падзякаваў Пуціну за дапамогу пасля выбараў

14.09.2020 16:03
Пуцін сказаў, што беларусы самі і без ціску звонку павінны разабрацца ў сітуацыі ў краіне.
Аляксандр Лукашэнка пасля прызямлення ў аэрапорце СочыPAP/EPA/ANDREI STASEVICH/BELTA/POOL

Расія і Беларусь дамовіліся аб прадастаўленні Мінску крэдыту на 1 млрд 500 млн долараў, пытанне прапрацоўваюць Мінфіны двух краін, паведаміў па выніках перамоў у Сочы Уладзімір Пуцін.

Лукашэнка падзякаваў за падтрымку пасля выбараў у рэспубліцы, паведамляе «Наша Ніва».

«Вы паступілі вельмі прыстойна, па-чалавечаму, дзякую ўсім. (...). Я вас падрабязна паінфармую пра тое, што адбываецца ў нас у Беларусі, дакладней у Мінску. Галоўнае – гэта не пераходзіць чырвоную рысу. Пакуль ніхто гэтыя лініі не парушаў», – сказаў Лукашэнка.

Пуцін зазначыў, што беларусы самі і без ціску звонку павінны разабрацца ў сітуацыі ў краіне. Ён таксама лічыць лагічнай, своечасовай і мэтазгоднай прапанову Лукашэнкі аб зменах у канстытуцыі Беларусі.

Паводле словаў Пуціна, Расія прыхільная да ўсіх дамоўленасцяў з Беларуссю, у тым ліку ў фармаце Саюзнай дзяржавы і АДКБ.

вс