Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксея Навальнага адключылі ад апарата ШВЛ

14.09.2020 18:22
У Расіі патрабуюць доказаў атручвання Навальнага, але Германія адмовілася перадаваць ім дадзеныя, а вырашыла супрацоўнічаць з Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі.
Aleksiej Nawalny
Aleksiej Nawalnyaleksandr_foto/Shutterstock

Стан здароўя расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага паляпшаецца. Пра гэта ў панядзелак, 14 верасня, паведаміла нямецкая клініка Charite.

«Пацыент змог цалкам адысці ад штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ён становіцца ўсё больш рухомым і ўжо можа час ад часу ўставаць з бальнічнага ложку», – гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе партал «Корреспондент».

Нагадаем, урад Германіі заявіў, што Навальнага атруцілі субстанцыяй «Навічок». Тэсты, праведзеныя ў нямецкай лабараторыі, выявілі сляды «хімічнага нервова-паралітычнага рэчывы групы «Навічок».

У Расіі патрабуюць доказаў атручвання Навальнага, але Германія адмовілася перадаваць ім дадзеныя, а вырашыла супрацоўнічаць з Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі.

вс