Выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі, а адказ беларускіх уладаў на пратэсты быў ганебным. Беларусы павінны самі вырашаць пра сваю будучыню, заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, выступаючы перад Еўрапейскім парламентам.
Яна дадала, што, калі гаворка ідзе пра правы чалавека і санкцыі, то ЕС павінен перайсці да галасавання кваліфікаванай большасцю. Яна дадала, што прадставіць прапанову ў гэтым пытанні па ўзоры амерыканскага Закона Магніцкага.
Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што ЕС стаіць на баку грамадзян Беларусі, і сцвярджае, што выбары ў гэтай краіне не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі.
Яна таксама звярнулася да прыхільнікаў набліжэння адносінаў з Расіяй, нагадваючы, што атручэнне Навальнага - не першы такі выпадак.
„Мы бачылі мадэлі дзеянняў (Расіі – рэд.) у Грузіі, Украіне і Сірыі. Гэтая мадэль не зменіцца. Яе не памяняе таксама ніякі газаправод”, - адзначыла яна.
Сёння ў Еўрапарламенце старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен выступіла са сваім першым дакладам пра сітуацыю ў Еўрасаюзе.
аз