Праз некалькі гадзін у Растове-на-Доне расійскі суд зачытаў прысуд васьмі палітвязням, фігурантам па гэтак званай другой бахчысарайскай справе „Хізб ут-Тахрыр”. Восем незаконна зняволеных крымскіх татараў былі асуджаныя разам на 147 гадоў пазбаўлення волі.
На Майдане ў Кіеве некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся, каб выказаць сваю салідарнасць і падтрымку крымскім татарам, паведамляе Грамадскае радыё Украіны.
Амаль усе фігуранты другой бахчысарайскай справы „Хізб ут-Тахрыр” – гэта журналісты і праваабаронцы. ФСБ абвінаваціла іх у датычнасці да тэрарызму.
Пракуратура Расіі патрабавала для іх пазбаўлення волі на тэрмін ад 15 да 21 гадоў з далейшымі абмежаваннямі свабоды.
аз