Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

АБСЕ стварыла групу экспертаў для расследавання парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

18.09.2020 11:05
Чакаецца, што група прадставіць справаздачу аб сваёй працы на працягу шасці-васьмі тыдняў.
Аляксанд Лукашэнка сфальсіфікаваў выбары і разгарнуў масавыя рэпрэсіі супраць грамадзянPAP/EPA/ANDREI STASEVICH / BELTA POOL

17 дзяржаў – членаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе стварылі незалежную групу экспертаў для расследавання парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Даніі Джэпэ Кофад.

Ён сказаў, што задачай групы будзе перш за ўсё вызначыць адказнасць беларускіх уладаў за грубае парушэнне права беларусаў на свабодныя і сумленныя выбары, расследаваць захаванне асноўных свабод і дзейнасць законнасці. Група павінна расследаваць паведамленні пра пераслед кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў і актывістаў, а таксама інфармацыю пра ўжыванне сілы супраць дэманстрантаў, незаконныя затрыманні і катаванні. Чакаецца, што група прадставіць справаздачу аб сваёй працы на працягу шасці-васьмі тыдняў.

Пакліканне групы падтрымалі наступныя краіны: Польшча, Данія, Бельгія, Канада, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Ісландыя, Латвія, Літва, Нідэрланды, Нарвегія, Румынія, Славакія, Вялікабрытанія, Чэхія і ЗША.

Улады Беларусі не запрашалі назіральнікаў ад АБСЕ на прэзідэнцкія выбары 9 жніўня і не далі згоды на візіт дзеючага прэзідэнта арганізацыі, прэм'ер-міністра Албаніі Эдзі Рамы.

ав