Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях і выключна за ажыццяўленне сваіх правоў чалавека. Яны таксама павінны неадкладна спыніць практыку адвольных арыштаў і незаконнага пазбаўлення волі і ўтрымання затрыманых гадзінамі і нават днямі без сувязі - практыка, якую ўлады шырока выкарыстоўваюць супраць сваіх апанентаў у апошнія тыдні, паведамляе spring96.org.
Amnesty International лічыць, што Марфа Рабкова стала ахвярай пераследу выключна за сваю працу па абароне правоў чалавека і з'яўляецца вязнем сумлення.
Арганізацыя нагадвае, што перад і пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня тысячы людзей былі адвольна затрыманыя, пераважная большасць з іх - мірныя дэманстранты альбо мінакі, а шмат хто быў затрыманы ў выніку выкрадання людзьмі ў масках і ў цывільным адзенні.
Паводле незлічоных сведчанняў з першых вуснаў, шырока даступных фота- і відэаматэрыялаў і медыцынскіх дакументаў, многія, калі не ўсе, затрыманыя падвяргаліся катаванням і іншаму жорсткаму абыходжанню.
Паводле Amnesty International, усе яны павінны быць неадкладна вызвалены, а ўсе астатнія парушэнні правоў чалавека павінны неадкладна спыніцца, у тым ліку разгоны мірных сходаў, масавыя затрыманні і шырокае жорсткае абыходжанне і катаванні затрыманых.
аз