Сёння ў Італіі пачаўся двухдзённы рэферэндуму па пытанні скарачэння колькасці парламентарыяў на траціну. Паралельна ў 7 з 20 рэгіёнаў і амаль у тысячы гімнах праходзяць выбары ў мясцовыя органы ўлады.
Абедзве палаты парламента ўжо прагаласавалі за скарачэнне колькасці парламентарыяў з 950 да 600. Паводле апытанняў, 70 адсоткаў італьянцаў падтрымаюць рэформу.
На дадзены момант правацэнтрысцкая апазіцыя кіруе 14 з 20 італьянскіх рэгіёнаў. Вынікі апытанняў паказваюць, што ў выніку выбараў іх колькасць можа павялічыць на два, а нават на тры рэгіёны.
Апазіцыя на чале з кіраўніком самай папулярнай палітычнай партыі Італіі „Лігі” Матэа Сальвіні, спадзяецца, што ў такой сітуацыі прэзідэнт Серджа Матарэла распусціць парламент і прызначыць датэрміновыя парламенцкія выбары. Апытанні паказваюць, што правацэнтрысцкая апазіцыя павінна на іх лёгка перамагчы.
аз