Пасля амаль 3 гадоў судовага бою ў Бруселі ўзнікла першае „акно жыцця”, другое ў Бельгіі. За гэта змагалася арганізацыя Corvia, якая дапамагае бедным.
Нагадваем, у „вакне жыцця” маці ў крайнім выпадку можа ананімна пакінуць сваё дзіця.
Пачаткова „акно жыцця” ў Бруселі павінна было быць адкрытае тры гады таму, але на гэта не даў згоды мэр адной з брусельскіх гмінаў. Прадстаўнік сацыялістычнай партыі аргументаваў, што гэта вяртанне да сярэднявечнай практыкі.
У гэткай сітуацыі дабрачынная арганізацыя падала іск у суд. Цяпер Вышэйшы адміністрацыйны суд адмяніў рашэнне тагачаснага мэра.
Другое „акно жыцця” у Бельгіі было створана ў муніцыпалітэце Эверы, а першае 20 гадоў таму ў Антверпене . Да гэтай пары дзякуючы яму ўдалося выратаваць 18 дзяцей.
аз