Беларуская Служба

Віцэ-дырэктар Польскай нафта-газавай кампаніі (PGNiG): Ва Украіне мы зацікаўлены ў экспарце, здабычы і захоўванні

20.11.2020 17:45
Яраслаў Врубель падсумаваў бягучую актыўнасць кампаніі ва Украіне.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Што тычыцца ўкраінскага напрамку, нас цікавяць некалькі відаў супрацоўніцтва, перш за ўсё гэта гандлёвая зона, гэта значыць экспарт нашага газу ва Украіну. Другая – гэта вобласць разведкі і здабычы, рэалізацыю якой мы ўжо пачынаем разам з партнёрам. Інтэнсіўная праца ў гэтай галіне працягваецца ўжо некалькі месяцаў. Трэцяя сфера супрацоўніцтва, якая нас напэўна цікавіць, – гэта зона захоўвання», – Яраслаў Врубель падсумаваў бягучую актыўнасць кампаніі ва Украіне.

Паводле яго слоў, падрабязнасці яшчэ трэба пачакаць, паколькі «аналіз працягваецца». У залежнасці ад атрыманых аналізаў, праўленне PGNiG будзе прымаць стратэгічныя рашэнні, ці кампанія будзе ўступаць у пэўную вобласць ці не», – сказаў ён.

У рамках здабычы PGNiG супрацоўнічае з Энергетычнымі рэсурсамі Украіны (ЕСВ). Была атрымана ліцэнзія на пошукі радовішчаў каля польскай мяжы. Што тычыцца продажу газу ва Украіну, то яна ўжо дасягнула 0,95 млрд кубаметраў за першыя 9 месяцаў 2020 г. У той жа перыяд 2019 г. яна склала ўсяго 0,33 млрд кубаметраў.

ав