Паслы краін ЕС падоўжылі эканамічныя санкцыі супраць Расіі на паўгода. На мінулым тыдні лідары 27 краін на саміце ў Бруселі далі зялёнае святло гэтаму рашэнню. Міністры ЕС афіцыйна зацвердзяць гэтае рашэнне заўтра. Абмежаванні будуць дзейнічаць як мінімум да канца ліпеня.
Для падаўжэння санкцый спатрэбілася адзінагалоссе, і гэтым разам, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, з гэтым не ўзнікла праблем. У апошнія месяцы ЕС быў заняты бюджэтнымі перамовамі і перамовамі з Вялікабрытаніяй аб будучым гандлёвым пагадненні. Акрамя таго, з-за спробы атручвання расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага «Навічком», тыя краіны супольнасці, якія падтрымліваюць добрыя адносіны з Расіяй і раней выступалі за змяншэнне абмежаванняў або іх прыпыненне, на гэты раз прамаўчалі.
Пашырэнне санкцый азначае, што найбуйнейшыя расійскія банкі і нафтавыя кампаніі па-ранейшаму будуць мець абмежаваны доступ да рынкаў капіталу. Таксама будзе забаронена прадаваць Расіі перадавыя тэхналогіі, у тым ліку звязаныя з здабычай нафты з арктычных радовішчаў. Эмбарга на пастаўкі зброі таксама будзе працягваць дзейнічаць.
нг