У Еўрапарламенце ўручылі прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава. Беларускі бок на ўрачыстасці прадстаўляла Святлана Ціханоўская.
Прэмія была прысуджаная ў кастрычніку беларускай грамадзянскай супольнасці, якая змагаецца за свабоду ў сваёй краіне.
Раней прэмію імя Сахарава атрымлівалі БАЖ і Аляксандр Мілінкевіч. Вольга Хвоін з Беларускай асацыяцыі журналістаў адзначыла, што гэтае еўрапейскае адрозненне мае вялікую вагу для беларусаў.
слухайце аўдыёфайл