Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня ЕП: «Мы аддаем вам даніну павагі і гонару за ваш супраціў»

16.12.2020 15:02
Гэтыя словы сказаў Дэвід Сасолі ўручаючы прадстаўніцам беларускауа дэмакратычнага грамадства Прэмію імя Сахарава.
.  .
С.Ціханоўская і В.Цапкала пасля перад ЕП у Бруселі паськя атрымання прэміі СахараваEPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA.

Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала ад імя беларускага дэмакратычнага грамадства прынялі прэмію Еўрапейскага парламента імя Сахарава «За свабоду думкі», то бок заслугі ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.

Рашэнне аб прысуджэнні прэміі было прынята два месяцы таму і большасць палітычных груп пагадзіліся з гэтым.

Сёння ў Бруселі адбылася ўрачыстая цырымонія.
Прэмию ўручыў старшыня Еўрапейскага парламенту Дэвід Сасолі. Ён сказаў: «Увесь свет ведае, што адбываецца ў вашай краіне. Мы бачым мужнасць жанчын. Мы бачым вашыя пакуты. Мы бачым жудасныя злоўжыванні. Мы бачым гвалт. Вашы памкненні і рашучасць жыць у дэмакратычнай краіне нас натхняюць». «У апошнія месяцы вы паказалі свету, што значыць не здавацца. Вы абаранілі свае правы і не спынілі змагання, нягледзячы на ​​боль, пакуты і страх. Мы аддаем вам даніну павагі і гонару за ваш супраціў«, сказаў Дэвід Сасолі. Ён падкрэсліў, што Еўразвяз мае маральны абавязак падтрымліваць беларусаў у барацьбе за свабоду.

Прымаючы ўзнагароду, Святлана Ціханоўская сказала: «Кожны грамадзянін Беларусі, які ўдзельнічае ў мірных акцыях пратэсту супраць гвалту і беззаконня з'яўляецца героем. Кожны з іх – прыклад мужнасці, спагады і годнасці».
«Беларусы пратэставалі кожны тыдзень пасля выбараў 9 жніўня. Яны пратэстуюць за сваю будучыню і за будучыню тых, хто там быць не можа. Яны пратэстуюць за свабоду і годнасць беларусаў, еўрапейцаў, вашую і нашую. Без свабоднай Беларусі Еўропа таксама не цалкам свабодная. (...) У гэтым годзе ў мяне толькі адна мара. Я хачу, каб усе беларусы, якія зараз знаходзяцца ў турме альбо вымушаны жыць у выгнанні, вярнуліся дадому.«

«Абʼяднаныя, мы перажываем наш страх дзень за днём, тыдзень за тыднем, месяц за месяцам. Фатаграфія, паказаная ў Еўрапарламенце, на якой жанчына, апранутая ў белае, стаіць на каленях перад лініяй апалчэнцаў, не зʼяўляецца сцэнай з ваеннага фільма – гэта мірная »Беларусь 2020«. Затрыманыя пазначаныя рознымі колерамі, каб міліцыянты ведалі, як моцна можна іх біць, гэта таксама мірная Беларусь у 2020 годзе. І ўсё гэта ў цэнтры Еўропы, сказала Святлана Ціханоўская.

Упершыню Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію Сахарава ў 1988 годзе. Потым яго ўручылі Нэльсану Мандэле і Анатолю Марчанку разам. Што тычыцца прадстаўнікоў Беларусі, у 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а праз два гады лаўрэатам прэміі Сахарава стаў адзін з лідараў апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.

Узнагарода была названа ў гонар Андрэя Сахарава, стваральніка савецкай вадароднай бомбы, які пазней прыняў удзел у прадухіленні разбуральных наступстваў свайго адкрыцця і змагаўся за правы чалавека ў СССР.

яс