Палякі, якія жывуць у Грузіі, дапамагаюць сваім грузінскім суседзям і калегам. Грузія з пачатку пандэміі закрыла межы для замежных турыстаў. Паводле розных крыніцах, ад 20 да 25% грузінскіх сем'яў страцілі асноўная крыніцы даходу. Вясной палякі, якія ў Грузіі маюць уласныя пансіёны і рэстараны, арганізавалі збор сродкаў для самых бедных семʼяў.
Пазней па ініцыятыве польскай фотажурналісткі Магдалены Конік, якая некалькі гадоў правяла ў Грузіі, былі сабраныя грошы на пакупку сродкаў індывідуальнай абароны для лекараў і медычнага персаналу ў Тушэціі. Цяпер ідзе збор сродкаў для кіроўцаў, якія супрацоўнічаюць з турыстычнымі агенцтвамі, яго абвясціў паляк Кшыштаф Цемналоньскі, які валодае турыстычнай кампаніяй у Грузіі:
-Пачынаючы з сакавіка 2020 года тут няма польскіх турыстаў і хутчэй за ўсё іх не будзе ў Грузіі да канца сакавіка 2021 года. Кіроўцы, якія з намі супрацоўнічаюць, не маюць магчымасці працаваць у іншых месцах. З 28 лістапада ў грузіі пачаўся другі агульнанацыянальны каранцін. Маршруткі амаль не курсуюць. Мясцовыя кажуць, што становішча вельмі складанае, яны параўноўваць цяперашні час з 1990-мі.
Грузія намагаецца фінансава падтрымліваць частку сямейных фірмаў, выплачваючы аднаразовыя кампенсацыі. Надоечы ўрад у Тбілісі выпаліў 54 тысячам чалавек па 300 лары (75 еўра) кожнаму.
iar/эж