Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША абвінавацілі Расію ў выпрабаванні супрацьспадарожнікавай зброі

17.12.2020 13:38
«Гэты факт не адпавядае публічным заявам Масквы аб тым, што Расія імкнецца да перадухілення канфлікту ў космасе».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneVadim Sadovski, NASA/ Shutrterstock

Прадстаўнікі касмічнага камандавання ЗША адзначылі, што гэта ўжо трэцяе выпрабаванне расійскай супрацьспадарожнікавай зброі сёлета.

Па іх словах, гаворка ідзе аб ракеце прамога вывядзення на арбіту, здольнай знішчаць малыя спадарожнікі на нізкай калязямной арбіце.

Калі спадарожнік будзе збіты такой ракетай, яго абломкі могуць прадстаўляць пагрозу іншым спадарожнікам і «незваротна забруджваць касмічную прастору», гаворыцца ў заяве камандавання.

«Расія ператварыла космас у сферу баявых дзеянняў, правёўшы выпрабаванні зброі касмічнага базавання і наземнага базавання, прызначанага для паражэння і знішчэння спадарожнікаў», – заявіў кіраўнік касмічнага камандавання генерал войска ЗША Джэймс Дзікінсан.

«Гэты факт не адпавядае публічным заявам Масквы аб тым, што Расія імкнецца да перадухілення канфлікту ў космасе. Пастаянныя выпрабаванні Расіяй гэтых сістэм паказваюць, што пагрозы касмічным сістэмам ЗША і іх хаўруснікаў імкліва растуць», – дадаў Дзікінсан.

Пра дату і месца выпрабаванняў Пентагон не паведаміў.

golosameriki/эж