Рада Еўрасаюза ў чацвер зацвердзіла новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Цяпер пад санкцыі трапілі 29 фізічных асоб і сем кампаній. Рашэнне ЕС уступіла ў сілу сёння.
Так, у спіс у прыватнасці, трапілі былы міністр аховы здароўя і актуальны старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, генпракурор Андрэй Швед, кіраўнік БТ Іван Эйсмант, міністр інфармацыі Ігар Луцкі, бізнесмен Аляксандр Шакуцін, а таксама некаторыя сілавікі і суддзі, якія прымаюць актыўны ўдзел у пераследзе грамадзянскай супольнасці.
вс