У 2020 годзе загінула 50 журналістаў, большасць з якіх страцілі жыццё ў мірных краінах, паведамляе арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RsF) у сваім штогадовым дакладзе, апублікаваным у аўторак.
Як адзначае арганізацыя, хоць у гэтым годзе было забіта на тры журналісты менш, чым у 2019 годзе, то ўсё больш іх гіне ў краінах, дзе пануе мір. У 2020 годзе гэта тычылася 34 з 50 чалавек. У 2016 годзе гэтая доля складала 42%.
Больш за ўсё забойстваў журналістаў было ў наркакартэлях Мексікі – восем, а таксама ў Індыі і Пакістане (па чатыры забойствы), Філіпінах і Гандурасе (па тры). RsF мяркуе, што 84% ахвяр страцілі жыццё ў выніку наўмысных дзеянняў трэціх асоб.
«Некаторыя з іх былі забітыя асабліва па-варварску», – падкрэсліла арганізацыя. У Індыі журналіст Ракеш Сінгх, які расследаваў карупцыю мясцовых уладаў, быў спалены жыўцом.
Сямнаццаць ахвяр, згаданых арганізацыяй, з'яўляюцца журналістамі-следчымі, 10 з якіх займаліся справамі карупцыі, чатыры – арганізаванай злачыннасцю і тры – пагаршэннем стану навакольнага асяроддзя. Сем журналістаў былі забітыя пасля паведамленняў пра пратэсты ў Іраку, Нігерыі і Калумбіі.
Усяго з 1990 года, калі «Рэпарцёры без межаў» пачалі публікаваць свае рэпартажы, памерла 2658 журналістаў.
ав