Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Крывавыя напады джыхадыстаў на хрысціян у Нігерыі

29.12.2020 11:59
Толькі падчас Калядаў загінула больш за 20 чалавек.
Zdjęcia ilustracyjne
Zdjęcia ilustracyjneHimsan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэта былі чарговыя крывавыя Каляды ў Нігерыі. Джыхадысты «Бока Харам» узялі на сябе адказнасць за напад на дзве хрысціянскія вёскі напярэдадні Калядаў. Яны распачалі чарговую атаку ў нядзелю Святой Сям'і, 27 снежня. Усяго было забіта больш за 20 чалавек. Яны таксама спалілі некалькі касцёлаў і забралі з сабой святара.

У нядзельнай атацы ісламісты выдалі сябе за рабочых і пачалі страляць, калі апынуліся ў вёсцы Шафа ў штаце Борна. Пасля спалення дамоў, грамадскіх будынкаў і храма, разрабавання харчовых крам і аптэк яны напалі яшчэ на дзве вёскі – Азарэ і Ташан-Аладэ.

Дзеянні фундаменталістаў «Бока Харам» узмацніліся ў апошнія тыдні. Яны наносяць удары па хрысціянскіх абшчынах, але яны таксама накіраваны на дэстабілізацыю сітуацыі на поўначы Нігерыі шляхам распаўсюджвання страху і запалохвання людзей чарговымі выкраданнямі.

Народ поўначы Нігерыі жыве ў пастаяннай нявызначанасці. Касцёл заклікае і ўрад, і міжнародную супольнасць не заплюшчваць вочы на гэтую жудасную сітуацыю і прыйсці на дапамогу нігерыйцам. Паводле ацэнак, за апошняе дзесяцігоддзе ў гэтай краіне ад рук джыхадыстаў загінулі больш за 36 000 чалавек, а 2 мільёны былі вымушаны бегчы.

ав