Нямецкае агенцтва DPA паведаміла, што ад будаўніцтва апошніяга ўчастка газаправода Nord Stream 2 адмовіліся 18 кампаній, у тым ліку дзве нямецкія.
Нямецкае прэс-агенцтва спасылаецца на справаздачу Дзярждэпартамента ЗША, з якой вынікае, што з-за пагрозы санкцый, як мінімум, 18 кампаній адмовіліся або паведамілі, што адмовяцца ад удзелу ў праекце Nord Stream 2.
Сярод іх страхавая кампанія, якая належыць мюнхенскай групе Münchener Rück і пастаўшчык паслуг з Бадэна Bilfinger.
аз