Беларуская Служба

Сенат Чэхіі заклікаў урад скасаваць дамову аб дружбе з РФ

22.04.2021 09:50
На думку сенатараў, выбухі ў Врбеціцы ў 2014 годзе, да якіх, па дадзеных чэшскіх уладаў, датычныя расійскія спецслужбы, варта расцэньваць як «акт дзяржаўнага тэрарызму»
.
.pixabay.com

У Чэхіі сенатары ў сувязі з расследаваннем справы аб выбухах у Врбеціцы заклікалі ўрад краіны скасаваць дамову аб сяброўскіх стасунках і супрацоўніцтве з Расіяй, а таксама максімальна скараціць колькасць супрацоўнікаў амбасады РФ у Празе. Пра гэта паведаміла ўвечары ў сераду, 21 красавіка, чэшскае інфармацыйнае агенцтва České noviny.

Адпаведную рэзалюцыю падтрымалі 67 з 72 прысутных на галасаванні сенатараў. Усяго ў Сенаце Чэхіі 81 дэпутат.

На думку сенатараў Чэхіі, выбухі ў Врбеціцы ў 2014 годзе, да якіх, па дадзеных чэшскіх уладаў, датычныя расійскія спецслужбы, варта расцэньваць як «акт дзяржаўнага тэрарызму», накіраваны супраць члена ЕЗ Чэхіі, а значыць, і супраць усяго Еўрапейскага Звязу.

У сувязі з гэтым Сенат рэкамендаваў ураду абмеркаваць «справу Врбеціцы» у Савеце Бяспекі ААН, а таксама ўнутры НАТА і ЕЗ і папрасіць саюзнікаў аб падтрымцы. «Урад павінен выкарыстоўваць усе магчымасці і інструменты, якія дае Чэшскай Рэспубліцы сяброўства ў гэтых арганізацыях», – заявілі ў верхняй палаце парламента Чэхіі.

Разам з тым сенатары пасля чатырохгадзінных спрэчак накіравалі ўраду просьбу апублікаваць інфармацыю аб выбухах у Врбеціцы, якая не падпадае пад катэгорыю дзяржтаямніцы, каб такім чынам перашкодзіць распаўсюджванню дэзынфармацыі аб гэтым інцыдэнце.У выніку гэтага здарэння загінулі два чалавекі, а найбліжэйшыя вёскі прыйшлося эвакуіраваць.

На думку сенатараў, урад павінен таксама запатрабаваць у Расіі фінансавай кампенсацыі для сем'яў ахвяр выбухаў.

dw/эж

 

Чэхія высылае 18 расійскіх дыпламатаў у сувязі з новымі звесткамі пра выбухі ў 2014 годзе

18.04.2021 00:10
Паводле высноваў чэшскай контрвыведкі, да арганізацыі выбухаў прычыніліся расійскія спецслужбы.

Вышаградская група выказала салідарнасць з Чэхіяй

20.04.2021 09:30
Адмысловую заяву зрабілі міністры замежных спраў краін Вышаградскай групы ў звязку з варожымі дзеяннямі Расіі.

У Чэхіі затрыманыя пяць чалавек, якіх падазраюць ва ўдзеле ў баях на Данбасе

21.04.2021 12:43
Сотні паліцыянтаў прынялі ўдзел у маштабнай аперацыі па ўсёй краіне.