Лекары Аляксея Навальнага заклікаюць яго спыніць галадоўку. На іх думку, галадоўка пагражае яго жыццю. Апазіцыянера ўтрымліваюць у калоніі, дзе ён пратэстуе з 31 сакавіка, адмаўляючыся спажываць ежу. Раней адвакаты паведамлялі, што ў яго праблемы з сэрцам, ныркамі і хрыбетнікам.
Зварот да Аляксея Навальнага падпісалі, між іншым, кіраўнік "Альянсу лекараў" Анастасія Васільева і тры спецыялісты - неўролаг, кардыёлаг і анестэзіёлаг. Аўтары звароту падкрэсліваюць, што для правядзення належнага лячэння неабходна правесці ўсебаковае абследаванне Аляксея Навальнага. Лекары, якія супрацоўнічаюць з палітыкам, падкрэсліваюць, што іх "галоўная задача - выратаваць жыццё і здароўе пацыента". "Калі галадоўка будзе працягвацца, нават кароткі перыяд, мы са шкадаваннем заяўляем, што хутка нам не будзе каго лячыць", - падкрэсліваюць аўтары звароту.
Аляксей Навальны аб’явіў галадоўку пратэсту, бо яму адмаўлялі ў кантактах з медыкамі ў калоніі і падвяргалі катаванням.
ІАР ПР/нг