Аляксей Навальны спыніў галадоўку пратэсту. Да гэтага заклікалі лекары, якія сачылі за яго станам здароўя. Апазіцыянер паведаміў праз Інтэрнэт, што дзякуючы «велізарнай падтрымцы добрых людзей у Расіі і ва ўсім свеце» двойчы па яго справе праходзіў медычны кансіліум, і ён упершыню атрымаў вынікі абследавання. Палітык, які ўтрымліваецца ў працоўным лагеры, пачаў галадоўку пратэсту 31 сакавіка.
Лекары, якія супрацоўнічаюць з Аляксеем Навальным, заклікалі яго спыніць галадоўку. На іх думку, галадоўка ўступіла ў фазу, якая пагражае жыццю. Зварот падпісалі, між іншым, кіраўнік «Альянсу лекараў» Анастасія Васільева і тры спецыялісты: неўролаг, кардыёлаг і анестэзіёлаг.
Спыніўшы галадоўку, Аляксей Навальны адзначыў, што ён быў занепакоены дыягназам лекараў, якія папярэдзілі, што ён можа памерці ў любы момант. Ён таксама прызнаў, што яго падштурхнула да гэтага трывога за некалькі дзясяткаў чалавек, якія ў рамках салідарнасці з ім таксама абвясцілі галадоўку.
ІАР ПР/нг