Беларуская Служба

У Лос-Анджэлесе ўручылі ўзнагароды «Оскар»

26.04.2021 10:11
Узнагароду за найлепшы фільм атрымала карціна «Зямля качэўнікаў».
 -   .
У Лос-Анджэлесе ўручылі ўзнагароды «Оскар».PAP/EPA/Mark Terrill / POOL

93-я цырымонія ўручэння ўзнагарод Амерыканскай кінаакадэміі прайшла ў Лос-Анджэлесе. Узнагароду «Оскар» за найлепшы фільм атрымала карціна «Зямля качэўнікаў». У сваю чаргу рэжысёрка фільма Хлоя Чжао атрымала залатую статуэтку за найлепшую рэжысуру. Нагадваем, раней карціна «Зямля качэўнікаў» атрымала прэмію «Залаты глoбус» за «Найлепшы драматычны фільм».

Фрэнсіс Макдорманд, якая сыграла ў згаданым фільме, атрымала «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. У сваю чаргу за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Бацька» быў узнагароджаны Энтані Гопкінс.  

Фільм «Душа» атрымаў узнагароду «Оскар» за найлепшы анімацыйны фільм, а
найлепшым фільмам на замежнай мове стала стужка «Яшчэ па адной» дацкага рэжысёра Томаса Вінтэрберга.

Цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» прайшла ў будынку чыгуначнага вакзалу «Юніён Стэйшн» у Лос-Анджэлесе.

аз