Беларуская Служба

У чарговым бельгійскім курорце забароняць на вуліцы насіць купальнікі

30.06.2021 18:03
Горад не з'яўляецца пляжам, тлумачаць улады Бланкенберге і ўводзяць буйныя штрафы за парушэнне забароны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.stokpic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Бланкенберге – адно з прыбярэжных гарадоў Бельгіі, з заўтрашняга дня ўводзіць забарону насіць на вуліцах купальнікі. За парушэнне забароны прадугледжанае высокае фінансавае пакаранне. Горад не зʼяўляецца пляжам, тлумачаць улады Бланкенберге.

За неадпаведную вопратку на вуліцах штраф можа складаць да 350 еўра, хаця – як заяўляе мэр – паліцыянты пачнуць з папярэджванняў. Аналагічную забарону два гады таму ўвёў іншы прыморскі горад у Бельгіі – Кноке-Хейст.

На тратуары, перш выхадам з пляжа ў горад, былі змешчаныя адпаведныя інфармацыйныя дошкі, якія нагадваюць пра абавязковую змену адзення.

аз