Чэшскія СМІ паведамляюць, што заўзятары не зацікаўлены выездам на матч у Баку. Заўтра зборная Чэхіі згуляе там з Даніяй у чвэрцьфінале ЕЎРА-2020. Паездка ў Азербайджан таксама была падвергнутая крытыцы з боку гульцоў і трэнераў каманды.
«Гэта паездка для авантурнікаў – палёт з перасадкай за 20000 крон і шэраг іншых перыпетыяў», – напісаў партал Seznam Zpravy. Чэшскія СМІ паведамляюць, што на стадыёне ў Баку можа не быць заўзятараў не толькі з-за доўгага і дарагога пералёту, але і з-за абмежаванняў, звязаных з пандэміяй.
Большасць тых, хто падчас турніру ездзілі ў Глазга, Лондан або Будапэшт падчас турніру, на гэты раз застануцца ў краіне. Адна з ініцыятыў заўзятараў была няўдалай. Яны хацелі арандаваць самалёт для групы не менш за 150 чалавек, але было мала жадаючых.
Рашэнне пра матч у Азербайджане было раскрытыкавана трэнерскім штабам і футбалістамі нацыянальнай зборнай. «Заўзятары заслугоўваюць, каб мець магчымасць нас падтрымаць», – заявіў памочнік трэнера зборнай Іжы Хытры.
нг