Пандэмія каранавіруса ўдвая павялічыла колькасць людзей у свеце, якім пагражае голад, паведамляе Сусветная харчовая праграма. У нядаўна апублікаваным дакладзе агенцтва ААН інфармуе, што на Зямлі галадае 9% людзей. Сусветная харчовая праграма сцвярджае, што ва ўсім свеце галадае 700 мільёнаў людзей, а 41 мільён чалавек знаходзяцца на мяжы голаду, то бок удвая больш чым два гады таму.
У цяперашні час у Эфіопіі, Паўднёвым Судане, Емене і на Мадагаскары фіксуецца голад, але ў многіх іншых краінах, такіх як Ліван, Нігерыя і Венесуэла, павялічваецца колькасць людзей, якія не могуць дазволіць сабе купіць ежу.
Прэс-сакратар Польскай гуманітарнай акцыі Рафал Гжэлеўскі(Rafał Grzelewski) падкрэслівае, што каранавірус загнаў мільёны людзей у галечу:
- Асабліва ў апошні год пандэміі павялічваецца колькасць людзей, якія галадаюць і недаядаюць. На «карце голаду» з’явіліся краіны, якія раней не змагаліся з гэтай праблемай. Мы – Польская гуманітарная акцыя дапамагаем у многіх гэтых месцах. Гэта дзякуючы ахвярнасці палякаў.
Прадстаўнікі Сусветнай харчовай праграмы таксама звяртаюць увагу на тое, што да росту колькасці галадаючых людзей апрача пандэміі прычыняюцца войны і змены клімату.
аз