Крым гатовы прыняць Аляксандра Лукашэнку, заявіў кіраўнік расійскай адміністрацыі анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў на сваім профілі «ВКонтакте».
«Калі наш прэзідэнт і МЗС узгодняць візіт беларускага лідара, мы будзем радыя прыняць Аляксандра Рыгоравіча ў Крыме», – напісаў Аксёнаў.
Пры гэтым ён назваў Беларусь «самай блізкай» і «брацкай» краінай. Аксёнаў таксама выказаў упэўненасць, што на тэрыторыі акупаванага паўвострава Лукашэнка і ўсе беларускія грамадзяне будуць адчуваць сябе як дома.
вс