Беларуская Служба

Да чацвёртага пакета санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся шэсць краін

07.07.2021 09:02
ЕС афіцыйна аб'явіў пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі 21 чэрвеня.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis / Shutterstock.com

Да чацвёртага пакета санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся шэсць краін: Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія. Пра гэта паведамляе consilium.europa.eu. Еўрасаюз вітае іх рашэнне.

ЕС афіцыйна аб'явіў пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі 21 чэрвеня. Брусель дадаў у «чорны спіс» 78 фізічных і восем юрыдычных асоб. У той жа дзень да санкцый далучыліся Вялікабрытанія і Канада.

Праз дзень Еўрасаюз ухваліў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму. Цяпер рыхтуецца пяты пакет санкцый.

вс