Цырымоніі адкрыцця і закрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа, верагодна, пройдуць перад амаль пустымі трыбунамі, пішуць японскія СМІ. Улады Токіо разглядаюць магчымасць увядзення далейшых абмежаванняў для балельшчыкаў, і, як паведамляе японская штодзёнка «Mainichi», разглядаецца сцэнар правядзення гульняў з цалкам пустымі трыбунамі.
Аргкамітэт Гульняў у Токіо на мінулым тыдні прагназаваў далейшае абмежаванне колькасці заўзятараў на алімпійскіх арэнах. Токіа змагаецца з чарговай хваляй каранавіруса, апошнія некалькі дзён расце колькасць інфекцый. У адпаведнасці з дзеючымі дамоўленасцямі, на алімпійскіх арэнах пры выкананні ўсіх санітарных абмежаванняў можа заставацца да 10 тысяч заўзятараў. Было абвешчана, што гэтая колькасць зменшыцца напалову.
Без удзелу гледачоў таксама павінны адбывацца мерапрыемства пасля 21:00, а гэта азначае пачатак і заканчэнне алімпіяды. Канчатковыя рашэнні па гэтым пытанні могуць быць прынятыя заўтра, пасля прыбыцця кіраўніка МАК у Токіа.
Тым часам штодзёнка «Mainichi» са спасылкай на ўрадавыя крыніцы піша пра магчымасць увесці поўную забарону на прысутнасць заўзятараў на трыбунах. Як паведамляюць яе інфарматары, кіруючая партыя Японіі схіляецца да гэтага рашэння пасля перамогі ў нядзельных выбарах у мясцовыя органы ўлады ў Токіа. Раней апытанні грамадскай думкі паказвалі, што большасць японцаў выступае за перанос альбо адмену гульняў.
ав