Беларуская Служба

Сёлета вучэнні літоўска-польска-ўкраінскай брыгады пройдуць ва Украіне

08.07.2021 18:07
Супрацоўнікі ўкраінскага генштаба падкрэслілі, што манеўры Three Swords носяць выключна абарончы характар.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сёлетніх вучэннях літоўска-польска-ўкраінскай брыгады прымуць удзел падраздзяленні 18-й механізаванай дывізіі і амерыканскія жаўнеры, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы. Вучэнні адбудуцца 17-30 ліпеня ў Яварыве пад Львовам з удзелам больш за 1 200 жаўнераў і больш за 200 машын.

Three Swords – гэта найбуйнейшае вучэнні літоўска-польска-ўкраінскай брыгады, у якіх прымуць удзел вайскоўцы з Польшчы, Украіны, Літвы і ЗША, паведаміла польскае міністэрства. Мэта вучэння – каардынацыя дзейнасці сіл краін-партнёраў у аперацыях, якія вядзе шматнацыянальнае камандаванне.

Супрацоўнікі ўкраінскага генштаба падкрэслілі, што манеўры носяць выключна абарончы характар.
Гэта ўжо другое міжнароднае вучэнне на тэрыторыі Украіны за апошні месяц. На поўдні краіны і ў Чорным моры праводзяцца вучэнні Sea Breeze 2021, арганізаваныя Украінай і ЗША.

PAP/аз