З-за наплыву нелегальных мігрантаў Еўрасаюз накіруе ў Літву патрульныя верталёты для аховы мяжы з Беларуссю.
На днях Вільнюс абмяркоўваў з Еўрапейскім агенцтвам памежнай і берагавой аховы Frontex адпраўку на ўсходнюю мяжу Еўрасаюза памежнікаў, перакладчыкаў, мабільных патрулёў і верталётаў. Пра гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў у сваім профілі ў сетцы Twitter.
Агенцтва Frontex у сваю чаргу паведаміла, што з наступнага тыдня будзе ўзмоцненая ахова еўрапейскай мяжы на беларуска-літоўскім напрамку.
Агулам з пачатку гэтага года літоўцы затрымалі больш за 1600 мігрантаў. Гэта ў 19 разоў больш, чым у цэлым 2020 годзе.
Афіцыйны Вільнюс лічыць, што рэжым Лукашэнкі дапамагае ў нелегальнай міграцыі на тэрыторыю ЕС.
вс
на фота: блакітныя нарукаўнікі - распазнавальны знак супрацоўнікаў Frontex