Беларуская Служба

У Батанічным садзе ў Коўне высадзяць дуб, прысвечаны памяці Кшыштафа Пэндарэцкага

14.07.2021 14:03
Выдатны польскі кампазітар і дырыжор Кшыштаф Пэндарэцкі памёр у мінулым годзе.
 i
Кшыштаф Пэндарэцкi Autorstwa Secretaría de Cultura de la Nación - Krzysztof Penderecki dirigió a la Orquesta Sinfónica Nacional, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=88736640

Дуб, прысвечаны памяці Кшыштафа Пэндарэцкага будзе высаджаны ў Батанічным садзе ў Коўне. Выдатны польскі кампазітар і дырыжор памёр у мінулым годзе. Ён неаднаразова наведваў Літву. Пэндарэцкі цікавіўся батанікай. Менавіта таму Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве ў гэтым годзе стварыў віртуальны «Сад Пэндарэцкага». Гэта спецыяльная платформа, якая дазваляе карыстальнікам інтэрнэту даведацца не толькі пра творчасць кампазітара, але і пра яго зацікаўленні. Таксама была распачата кампанія па пашырэнні саду, да якой далучыўся Польскі інстытут у Вільні.

Як распавядае Анджэй Керуліс з Польскага інстытута ў Вільні, у былой сталіцы Літвы была створана сімвалічная алея выдатных палякаў:

- У нас ёсць дуб, прысвечаны прэзідэнту Польшчы Леху Качыньскаму, бук, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку.

У мерапрыемстве, сярод іншага, прымуць удзел прадстаўнікі розных мастацкіх устаноў Літвы. Падчас цырымоніі выступіць кларнетыстка з Ковенскай дзяржаўнай філармоніі, якая выканае дзве мініяцюры Кшыштафа Пэндaрэцкага.

аз