У Латвіі вакцынацыя супраць каранавіруса будзе абавязковай для работнікаў сферы аховы здароўя і адукацыі, такое рашэнне прыняў урад краіны. У іншых галінах працадаўцы будуць мець права звольніць работніка, калі ён не прышчэплены супраць COVID-19. Новыя правілы ўступяць у сілу ў кастрычніку, калі іх раней зацвердзіць парламент Латвіі.
У Латвіі, у якой пражывае 1,9 мільёна чалавек, кампанія вакцынацыі супраць каранавіруса праходзіць надзвычай павольна. «Мэта змены правілаў – прымусіць людзей змяніць сваё стаўленне», – заявіў прэм'ер-міністр Крысяніс Карынс.
З пачатку пандэміі ў Латвіі было пацверджана больш за 138 тысяч выпадкаў захворвання каранавірусам, больш за 2,5 тысячы пацыентаў памерлі. У цяперашні час мутацыя «Дэльта» становіцца дамінуючым варыянтам каранавіруса ў гэтай краіне.
PAP/аз