Чэхія гатовая дапамагчы Літве ў сувязі з міграцыйным крызісам, заявіў віцэ-прэм'ер і міністр унутраных спраў Ян Хамачэк. Масавы прыток нелегальных мігрантаў з Беларусі прызнаны ўрадам Літвы формай гібрыднай агрэсіі з боку Мінска.
Сёння Савет нацыянальнай бяспекі Чэхіі разглядаў пытанне наплыву мігрантаў у Літву. Віцэ-прэм'ер Хамачэк пасля сустрэчы заявіў, што яго краіна гатовая падтрымаць Літву ў барацьбе з нелегальнымі мігрантамі.
"Беларусь арганізавана прывозіць людзей з Блізкага Усходу і Цэнтральнай Азіі, а потым дазваляе ім перасякаць межы Еўрапейскага Саюза. На Літву аказваецца велізарны ціск, таму мы гатовыя дапамагчы ёй як у рамках ЕС, так і ў двухбаковым парадку", - сказаў Хамачэк.
Віцэ-прэм'ер Чэхіі заявіў, што можна аказаць фінансавую падтрымку і накіраваць супрацоўнікаў паліцыі на літоўска-беларускую мяжу. Урад Чэхіі павінен разгледзець магчымую дапамогу ў панядзелак.
нг