Калі толькі нямецкія ўлады будуць чакаць дапамогу, мы будзем дзейнічаць, – сказаў намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч на пытанне аб магчымасці падтрымкі Германіі ў барацьбе з наступствамі паводкі.
Ён падкрэсліў, што пажарныя ў першую чаргу змогуць дапамагчы з наступствамі паводкі. «Я хацеў бы нагадаць вам, што за апошнія некалькі гадоў польскія пажарныя службы распачалі шэраг мерапрыемстваў у плане супрацоўніцтва з краінамі, якія мелі патрэбу ў такой дапамозе», – дадаў ён. «Калі нямецкі бок будзе чакаць такой дапамогі, несумненна, як Польшча, як урад, мы вырашым накіраваць такую дапамогу», – паўтарыў намеснік кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны.
У Германіі па меншай меры 157 чалавек загінулі ў выніку самай вялікай за апошнія дзесяцігоддзі катастрофы, выкліканай штормамі і ліўнем. Шмат дамоў, мастоў, дарог і чыгунак было пашкоджана. Паводка таксама абрынулася на Бельгію, дзе загінуў 31 чалавек. Да гэтага часу шукаюць 163 чалавекі.
У сувязі са складанай сітуацыяй у Германіі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі выказаў спачуванні канцлеру гэтай краіны Ангеле Меркель, адначасова паабяцаўшы дапамогу польскіх службаў. Дапамога была прапанавана і Бельгіі.
ав