Кіпр, Куба, Турцыя, Канада, Паўночная Ірландыя і Антарктыда мелі самыя высокія тэмпературы за апошнія два гады, і новыя даследаванні паказваюць, што такіх экстрэмальных з’яў будзе ўсё больш. Навукоўцы сцвярджаюць, што ў выніку кліматычных змен анамальныя цеплавыя хвалі могуць узнікаць у сем разоў часцей.
Паводле даследавання, апублікаванага ў панядзелак у часопісе Nature Climate Change, пасля 2050 года, калі цяперашнія тэндэнцыі выкідаў парніковых газаў захаваюцца, такія гарачыя перыяды могуць быць у 3 нават да 21 раза часцейшымі.
«Мы да гэтага часу не бачылі нічога, што было б параўнальным да самай інтэнсіўнай спякоты ў сучасным клімаце, не кажучы ўжо пра гарачыню, якую мы можам назіраць у бліжэйшыя дзесяцігоддзі», – сказаў суаўтар даследавання кандыдат навук Эрых Фішэр з Цюрыхскага тэхналагічнага ўніверсітэту.
Даследаванне паказвае, што калі рэзка знізіцца выкід парніковых газаў, то верагоднасць узнікнення цеплавых хваляў застанецца высокай, але з часам сітуацыя палепшыцца.
ав