Беларуская Служба

Еўрапейскі саюз не адменіць санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму

31.07.2021 17:45
Прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль паўтарыў умовы зняцця санкцый ЕС: спыненне рэпрэсій, вызваленне палітзняволеных, новыя выбары.
.
.GregMontani/pixabay.com/CC0

Еўрапейскі саюз не адменіць санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму, пакуль не спыняцца рэпрэсіі, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

«Мы падтрымліваем народ Беларусі і асуджаем усе формы рэпрэсій супраць беларускіх грамадзян, – напісаў ён у «Твітэры». – Санкцыі ЕС супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі не будуць адменены да таго часу, пакуль не спыняцца рэпрэсіі, не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя і не будуць праведзены свабодныя і справядлівыя выбары».

Тыя ж умовы ЕС вылучаў і раней.

ав/naviny.by