Беларуская Служба

Эстонія аднаўляе частку санітарна-эпідэміялагічных абмежаванняў

02.08.2021 10:02
Гэта звязана з павелічэннем колькасці новых каранавірусных інфекцый у краіне.
 .
Сцяг Эстоніі.Photo: mayns82/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эстонія аднаўляе частку санітарна-эпідэміялагічных абмежаванняў. Гэта звязана з павелічэннем колькасці новых каранавірусных інфекцый у краіне. З сённяшняга дня, напрыклад, у грамадскім транспарце ў Эстоніі вяртаецца абавязак насіць маскі. Пачнуць дзейнічаць таксама абмежаванні па колькасці людзей на мерапрыемствах у грамадскіх месцах. Гаворка ідзе, як пра мерапрыемствы ў закрытых памяшканнях, так і на свежым паветры.

Абмежаванні будуць распаўсюджвацца таксама на сакральныя будынкі, тэатры і культурныя ўстановы.
У чэрвені і першай палове ліпеня ў Эстоніі штодня фіксавалася некалькі новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. За апошні тыдзень іх колькасць зноў стала перавышаць дзвесце.

аз