Беларуская Служба

За суткі памежная служба Літвы затрымала 300 нелегалаў

02.08.2021 15:02
У сувязі з міграцыйным крызісам Вільню наведвае еўракамісар па ўнутраных справах ЕС.
      .
Еўракамісар па ўнутраных справах ЕС Ільва Ёхансан.PAP/EPA/LAIMA PENEK / LITHUANIAN GOVERNMENT/ HANDOUT

Памежная служба Літвы затрымала за суткі амаль 300 нелегалаў. Гэта рэкордная колькасць іншаземцаў, якія за такі кароткі час спрабавалі патрапіць у гэтую краіну. У сувязі з міграцыйным крызісам Вільню наведвае еўракамісар па ўнутраных справах ЕС, якая сустрэлася з прэзідэнтам Гітанасам Наўседай і прэм'ер -міністрам Інгрыдай Шыманiце.

Ільва Ёхансан канстатавала, што хваля нелегальных мігрантаў – гэта правакацыя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
«Гэта недапушчальнае дзеянне. Мы павінны даць зразумець, што свабоднага ўезду на тэрыторыю Шэнгенскай зоны няма», – сказала яна.

Яшчэ ў гэтым месяцы Вільня павінна атрымаць ад 10 да 12 мільёнаў еўра падтрымкі, якую Еўрапейская камісія выдзеліла на будаўніцтва агароджы на літоўска-беларускай мяжы. Аднак, паводле літоўскіх уладаў, фінансавыя патрэбы, звязаныя са спробай выхаду з міграцыйнага крызісу, у дзесяць разоў большыя.

Усяго ў гэтым годзе на мяжы Літвы і Беларусі былі затрыманыя амаль чатыры тысячы мігрантаў.

аз