Беларуская Служба

Крысціна Ціманоўская адправілася з Токіа ў Вену

04.08.2021 08:20
Віцэ-міністр польскага МЗС паведаміў, што беларуска знаходзіцца пад апекай польскай дыпламатычнай службы.
Крысціна Ціманоўская PAP/EPA/JIJI PRESS

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынькоўскі вэль Сэнк(Szymon Szynkowski vel Sęk) паведаміў, што беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская знаходзіцца пад апекай польскай дыпламатычнай службы. Спартсменка, якая атрымала польскую гуманітарную візу, павінна была сёння прыляцець з Токіа ў Польшчу, але раніцай яна адправілася са сталіцы Японіі ў Вену.

Супрацоўнік аэрапорта паведаміў журналістам, што рашэнне было змененае «ў апошнюю хвіліну». Ціманоўская адмовілася размаўляць з прадстаўнікамі СМІ перад вылетам.

Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк паведаміў, што ўсё ідзе паводле плана:

- З моманту, калі апынулася ў польскай амбасадзе яна застаецца пад апекай. Мы працавалі над тым, каб яна бяспечна магла прыляцець у Еўропу. Зараз згаданая аперацыя ажыццяўляецца. Беларуская лёгкаатлетка застаецца пад апекай польскіх дыпламатычных службаў. Усё праходзіць паводле плана.

Пасля таго як Крысціна Ціманоўская раскрытыкавала ўлады Беларускай спартыўнай асацыяцыі, яе знялі з удзелу ў Алімпіядзе ў Токіа. Ёй загадалі таксама сабраць свае рэчы і адвезлі ў аэрапорт. Там жанчына паведаміла японскую паліцыю, што баіцца за сваю бяспеку. Пазней спартсменка схавалася ў амбасадзе Польшчы, дзе атрымала польскую гуманітарную візу. Тым часам яе муж збег з Беларусі ва Украіну.

аз