Беларуская Служба

Талібы ўзялі пад кантроль сталіцу чарговай правінцыі Афганістана

07.08.2021 16:22
Паводле звестак ААН, у наступленні талібаў ужо загінула больш за 1 тысячы мірных жыхароў.
Афганістан PAP/EPA/JALIL REZAYEE

Учора паведамлялася, што яны захапілі горад Зарандж, сталіцу правінцыі Німроз, недалёка ад мяжы з Іранам. Сёння паступаюць паведамленні аб тым, што талібы ўзялі пад кантроль Шэберган, сталіцу правінцыі Джожджан, якая мяжуе з Таджыкістанам. Улады і ўрадавыя войскі адступілі ў бок аэрапорта.

Гэта найвялікшыя ваенныя поспехі талібаў з красавіка, гэта значыць з пачатку іх апошняга наступу, і найбольшы ўдар, нанесены афганскай арміі. З таго часу, як Джо Байдэн абвясціў аб выхадзе ЗША з Афганістана, паўстанцы, верагодна, захапілі кантроль над паловай краіны.

Паводле звестак ААН, у наступленні талібаў ужо загінула больш за 1 тысячы мірных жыхароў. Пасол Афганістана ў Варшаве Тахір Кадыры паведаміў Польскаму радыё, што больш за мільён чалавек пакінулі свае дамы, а матэрыяльныя страты роўныя прынамсі паўмільярда долараў.

ав