Сёння мінае 13 гадоў з часу гістарычнага выступу прэзідэнта Леха Качыньскага ў сталіцы Грузіі – Тбілісі. У ноч з 7 на 8 жніўня 2008 года пачалася руска-грузінская вайна за Паўднёвую Асецію. На пяты дзень баёў прэзідэнт Польшчы разам з кіраўнікамі Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі прыляцеў у Тбілісі і, як падкрэсліваюць грузіны, выратаваў іх краіну ад расійскай акупацыі.
12 жніўня 2008 года, на пяты дзень вайны, руская армія і войскі паўднёваасецінскіх сепаратыстаў занялі Горы і навакольныя гарады. Расійскія танкі знаходзіліся прыкладна ў 30 кіламетрах ад Тбілісі і грузінскія ўлады рыхтаваліся да абароны сталіцы.
Як падкрэсліў пасол Польшчы ў Грузіі Марыюш Машкевіч (Mariusz Maszkiewicz), прыбыццё Леха Качыньскага і лідараў чатырох краін спыніла наступ Расіі:
- Дзякуючы рашучасці прэзідэнта Леха Качыньскага і яго калегаў, расейцы былі прымушаны памяняць свае планы адносна Грузіі.
Удзячныя за падтрымку грузіны назвалі вуліцы ў Тбілісі і Батумі ў гонар Леха Качыньскага, а таксама ўсталявалі ў сталіцы бюст былога прэзідэнта Польшчы.
аз