Канцлер Германіі Ангела Мэркель адправіцца ў Маскву 20 жніўня, паведаміў у пятніцу ў Берліне прэс-сакратар урада Штэфен Зайберт. Падрабязнасці праграмы будуць абвешчаныя на пачатку тыдня.
У Крамлі таксама пацвердзілі, што Мэркель сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Паводле Крамля, перамовы ў асноўным будуць тычыцца адносін дзвюх краін і бягучых міжнародных праблем.
Пасля наведвання расійскай сталіцы канцлер Мэркель плануе паехаць ва Украіну 22 жніўня. Па словах прэс-сакратара ўрада ў Берліне, падрабязнасці візіту таксама будуць прадстаўлены на бліжэйшым тыдні.
аз