Беларуская Служба

Талібы ўзялі пад кантроль усе памежныя пераходы Афганістана

15.08.2021 13:02
Наступ талібаў працягваецца з красавіка і з’яўляецца вынікам рашэння ЗША і НАТА аб выхадзе з Афганістана.
       .
Талібы ўзялі пад кантроль усе памежныя пераходы Афганістана.PAP/EPA/NAWID TANHA

Талібы ўзялі пад кантроль усе памежныя пераходы Афганістана. Сёння яны захапілі апошні КПП, кантраляваны законнымі ўладамі ў Торхаме, на афганска-пакістанскай мяжы. Зараз адзіны спосаб пакінуць краіну – гэта аэрапорт у Кабуле, сталіцы краіны. Тым часам талібы ўжо пачалі ўваходзіць у горад з усіх бакоў.

Спецыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША па Афганістане Залмай Халілзад заклікаў талібаў спыніць наступ да эвакуацыі ўсіх грамадзян ЗША. Для забеспячэння аперацыі прэзідэнт Джо Байдэн накіраваў у Кабул 5 тысяч вайскоўцаў.

Наступ талібаў працягваецца з красавіка і з’яўляецца вынікам рашэння ЗША і НАТА аб выхадзе з Афганістана.

аз

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі заклікаў талібаў спыніць гвалт

13.08.2021 11:24
Далейшую падтрымку афганскага народа палітык паставіў у залежнасць ад «павагі асноўных правоў усіх афганцаў».