Беларуская Служба

У Кот -д'Івуары быў выяўлены першы за 25 гадоў выпадак віруса Эбола

15.08.2021 16:05
У Гвінеі амаль два месяцы таму было абвешчана аб заканчэнні эпідэміі ліхаманкі Эбола.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Кот -дʼІвуары быў выяўлены першы за 25 гадоў выпадак віруса Эбола, заявіў у суботу міністр аховы здароўя краіны. Пʼер Дзімба сказаў, што гэта «ізаляваны і імпартны» выпадак. Гаворка ідзе пра 18-гадовую жанчыну, якая прыбыла ў Абіджан 12 сакавіка з суседняй Гвінеі. «У пацыенткі паднялася тэмпература і яна была дастаўленая ў шпіталь», – дадаў Дзімба. Неадкладна пачалася вакцынацыя ўсіх людзей, якія мелі або маглі мець кантакт з хворай.

У Гвінеі амаль два месяцы таму было абвешчана аб заканчэнні эпідэміі ліхаманкі Эбола. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ацаніла апошні выпадак як «надзвычай трывожны«.

У 2013-2016 гадах у Гвінеі дайшло да ўспышкі эпідэміі Эболы, у выніку якой памерлі больш за 2,5 тысячы чалавек. У гэтым годзе зноў фіксаваўся рост захворванняў, які, паводле афіцыйных дадзеных, спыніўся 19 чэрвеня.

З моманту выяўлення і ідэнтыфікацыі ў 1976 годзе, вірус Эбола забіў больш за 11 тысяч чалавек ва ўсім свеце.

PAP/аз