Беларуская Служба

ЗША і Паўднёвая Карэя ладзяць сумесныя вучэнні

16.08.2021 13:11
Дзевяцідзённыя камандныя вучэнні Combined Command Post Training будуць праводзіцца ў скарочаным аб'ёме без палявых заняткаў.
,
Пхеньян, КНДРКрыніца: Image by Alex_Berlin from Pixabay/CC0

Узброеныя сілы ЗША і Паўднёвай Карэі на фоне пагрозаў з боку КНДР у панядзелак, 16 жніўня, пачалі штогадовыя летнія вайсковыя вучэнні. Паводле паведамлення паўднёвакарэйскага камандавання, дзевяцідзённыя камандныя вучэнні Combined Command Post Training будуць праводзіцца ў скарочаным аб'ёме без палявых заняткаў: такое рашэнне было прынята з улікам пандэміі каранавіруса і з мэтай «садзейнічаць дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава».

Пхеньян пастаянна абвінавачвае ЗША ў выкарыстанні сумесных манеўраў з Паўднёвай Карэяй для падрыхтоўкі да нападу на КНДР. Уплывовая сястра кіраўніка КНДР Кім Йо Чэн заявіла, што яе краіна ўзмоцніць свой патэнцыял для правядзення магутных прэвентыўных удараў.

Паводле кіраўніцтва Паўднёвай Карэі, цяперашнія вучэнні будуць сфакусаваныя на кампутарнай сімуляцыі, у іх будзе ўдзельнічаць толькі той персанал, без якога абсалютна не абысціся. У мінулыя гады ЗША і Паўднёвая Карэя рэгулярна скарачалі маштабы вучэнняў па дыпламатычных меркаваннях.

dw/pap/эж


КНДР распускае самую вялікую ў свеце армію

13.04.2021 12:06
У Паўночнай Карэі бракуе харчавання ды рук да працы.

Сястра Кім Чэн Ына перасцерагае Сеул ад ўмешвання ва ўнутраныя справы КНДР

02.05.2021 14:42
Адносіны між Паўночнай і Паўднёвай Карэямі абвастраюцца.

КНДР прызналася ў выкарыстанні працы дзяцей на шахтах і ў калгасах

30.05.2021 16:47
За апошнія дні ў паўночнакарэйскіх СМІ двойчы публікаваліся артыкулы, якія праслаўляюць працу сірот на карысць дзяржавы.