Беларуская Служба

З Кабула вылецеў першы грамадзянскі рэйс 

10.09.2021 10:13
Замежнікі падняліся на борт самалёта кампаніі Qatar Airways, які вылятаў у сталіцу Катара Доку.
C  Qatar Airways,      .
Cамалёта кампаніі Qatar Airways, які вылятаў у сталіцу Катара Доку.PAP/EPA/STRINGER

Праз дзесяць дзён пасля вываду з Афганістана амерыканскіх войскаў, з Кабула вылецеў першы грамадзянскі авіярэйс з мэтай эвакуацыі замежных грамадзян. Больш за дзвесце чалавек, у тым ліку грамадзяне ЗША, Канады, Вялікай Брытаніі, Італіі, Нідэрландаў і Украіны ў чацвер, 9 верасня, падняліся на борт самалёта кампаніі Qatar Airways, які вылятаў у сталіцу Катара Доку.

Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Вашынгтон працягвае прыкладаць намаганні, накіраваныя на эвакуацыю з Афганістана грамадзян ЗША і афганцаў, якія маюць патрэбу ў абароне. Раней эвакуацыя з Афганістана ажыццяўлялася на ваенных самалётах ЗША, Польшчы, Германіі і іншых краін. Гэтыя рэйсы, аднак, былі спыненыя ў канцы жніўня пасля вываду з Афганістана апошніх амерыканскіх салдат.

Пасля прыходу да ўлады ў Афганістане радыкальнага ісламісцкага руху Талібан па міжнародным паветраным мосце было эвакуявана каля 123 тысяч чалавек,у тым лікі палякі вывезлі адтуль 1232 чалавекі. Аднак гэтую краіну паспелі пакінуць далёка не ўсе жадаючыя замежнікі і афганцы, якія маюць патрэбу ў абароне.

паводле dw.com/эж

Польшча скончыла эвакуацыю з Афганістана

27.08.2021 11:41
У пятніцу раніцай у Варшаве прызямліліся два самалёты «Геркулес» з некалькімі дзясяткамі польскіх салдат, якія адказвалі за эвакуацыю палякаў з Афганістана.

Ці вернецца цемрашальства, якое назіралася ў Афганістане пад уладай талібаў?

27.08.2021 14:51
Тэматыцы Афганістану ў першы перыяд улады талібаў былі прысвечаны надоечы паказ і дыскусія ў Беларускім доме ў Варшаве.

Афганістан, які 20 гадоў будаваў дэмакратыю, рухнуў за дзесяць дзён

27.08.2021 19:12
Талібы чакалі перамогі і гадамі рыхтаваліся на гэта.

Польшча прыме на тры месяцы паўтысячы афганцаў

03.09.2021 15:32
Пяцьдзясят чалавек з гэтай групы застануцца ў Польшчы, астатнія цягам трох месяцаў паедуць у краіны прызначэння.