Себасцьян Курц запэўніў, што абвінавачанні беспадстаўныя, і, адмовіўшыся ад сваёй пасады, ён кіраваўся толькі «дабром дзяржавы».
Нягледзячы на тое, што аўстрыйскія СМІ апошнім часам канцэнтравалі сваю ўвагу на канцлеры Курцы, то яго раптоўная адстаўка здзівіла нават самых крытычных журналістаў. «Мая краіна для мяне важнейшая за маю асобу. Цяпер ёй перш за ўсё патрэбна стабілізацыя», – сказаў Себасцьян Курц.
Палітык падкрэсліў, што абвінавачванні супраць яго неабгрунтаваныя і будуць высветлены, а ён пакідае сваю пасаду таксама таму, што таксама набліжалася вострая спрэчка з партнёрамі па кааліцыі «Зялёнымі», а гэта пагражала расколам урада.
«Магчымасць тупіка павялічылася. Падвяргаць дзяржаву хаосу і стагнацыі ў гэтыя часы было б безадказна», – сказаў Курц.
ав